У Бабруйску ў дадзены момант праходзіць ператрус у мясцовага актывіста Эдуарда Грынявецкага
Пра гэта паведамляе Белсат.
![images_105.jpg images_105.jpg](/img/v1/images/images_105.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У Бабруйску праходзіць ператрус у актывіста Эдуарда Грынявецкага. Яго і бабруйскага блогера Уладзіміра Усера абвінавачваюць у пагрозах супрацоўнікам міліцыі. Інцыдэнт нібыта адбыўся яшчэ ў чэрвені падчас судоў над затрыманымі на акцыі салідарнасці пасля арышту Віктара Бабарыкі.
Сёння цягам дня крымінальны вышук прыязджаў да некалькіх бабруйчан, якія таксама тады прысутнічалі на судах, і апытваў іх пра Грынявецкага і Усера.