У 21 раёне Міншчыны забаранілі наведваць лясы
У 21 раёне Мінскай вобласці ўведзена забарона на наведванне лясоў. Гэта значыць, што нельга ні збіраць ягады, ні заязджаць на машыне, ні праводзіць пікнікі, ні тым больш распальваць вогнішчы.
Дзе менавіта нельга гэта рабіць, можна даведацца на інтэрактыўнай карце на сайце МНС або ў мабільным дадатку "МНС Беларусі: дапамога побач".
Ратавальнікі нагадваюць, што калі ўведзена забарона, то нельга наведваць лес наогул: ні збіраць ягады, ні заязджаць на машыне, ні праводзіць пікнікі, ні тым больш распальваць вогнішчы.
За парушэнне правілаў пажарнай бяспекі або забароны на іх наведванне прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу да 25 базавых велічынь, калі не нанесена шкода, і ад 25 да 50 базавых велічынь, калі пашкоджаны або знішчаны лес.
Што рабіць, калі сталі сведкам ляснога пажару?
- адразу ж патэлефануйце па тэлефоне МНС;
- спяшайцеся пакінуць месца пажару: ідзіце насустрач ветру або перпендыкулярна кромцы пажару, па прасеках, дарогах, палянах, берагах ручаёў і рэк; памятаеце, што ў сухое надвор'е і пры ветры недагаркі галля, лісце, вуголле пераносяцца на дзясяткі метраў;
- пры моцным задымленні, калі ў вас ёсць такая магчымасць, прыкрыйце рот і нос мокрай анучай
- пры верхавых лясных пажарах, калі гараць кроны дрэў, сховішчам могуць служыць берагі вадаёмаў, буйныя паляны, ліставы лес без хвойніку;
- не трэба шукаць прытулак на дарогах і прасеках, акружаных хваёвым лесам, асабліва маладняком з нізка апушчанымі кронамі, а таксама ў логах, парослых лесам.
У МНС нагадваюць: варта быць вельмі ўважлівымі і асцярожнымі з агнём і пажаранебяспечнымі прадметамі. Ваша бяспека і бяспека навакольнага асяроддзя ў вашых руках.
Паводле zviazda.by