Адбылася трансляцыя «Рэквіема» Моцарта ў гонар забітага Рамана Бандарэнка (анлайн).

«Вялікі боль для ўсёй нашай краіны, для ўсіх беларусаў — забойства годнага чалавека нашай зямлі, мастака Рамана Бандарэнкі».


У 20.00 пачалося выкананне знакамітага «Рэквіема» Моцарта ў гонар Рамана Бандарэнка. «Мы ўшануем памяць аб Рамане трансляцыяй траўрнай мессы «Рэквіем» Моцарта, запіс якой быў зроблены ў Чырвоным касцёле ў Менску 26 верасня 2020 года», — адзначалася пад спасылкай.
Выканалі «Рэквіем» салісты Маргарыта Ляўчук, Кацярына Міхнавец, Віктар Мендзелеў, Дзмітрый Капілаў з хора Жанны Філіповіч. Дырыжор — Андрэй Галанаў.