«Візавыя турысты», якія захраслі на расійска-беларускай мяжы, вярнуліся дадому
Памежная служба ФСБ РФ 3 траўня не прапускала праз расійска-беларускую мяжу групу беларусаў. Людзі на аўтобусе фірмы вярталіся на радзіму з іспанскай амбасады ў Маскве, дзе падавалі дакументы на візу.
Прычына — у беларусаў не было пашпартоў. Як стала вядома сёння, праблема вырашылася, нашы землякі ўжо адпачываюць дома. Гэтую інфармацыю пацвердзіў адзін з візавых турыстаў, а таксама ў самой кампаніі, якая ўчыніла такі тур у Расію. Чаму адбылася такая сітуацыя, блогу «Отражение» распавёў кіраўнік кампаніі viza5.by Арцём.
Дырэктар цэнтра візавых паслуг Арцём распавёў, што іх
кампанія пачала вазіць беларусаў за візамі ў Маскву каля паўтары месяцы таму.
— У Беларусі атрымаць візы амаль немагчыма. Самыя даступныя
візы для беларусаў пачалі адкрываць у іспанскай амбасадзе ў Маскве. Пра тое,
што людзей могуць не выпусціць з Расіі без пашпарта, мы ведалі. Неаднаразова з
гэтай нагоды пісалі запыты ў ФСБ Расіі. Нам адказалі, што да выключэнняў гэтая
сітуацыя не адносіцца, але ў такіх выпадках, як правіла, супрацоўнікі на мяжы
ідуць насустрач. Не было ніякіх адназначных адказаў, усё было размыта, — распавёў Арцём.
Кампанія пачала фармаваць туры ў Маскву, жадаючых было
дастаткова. Фірма прасіла сваіх турыстаў перад паездкай зрабіць натарыяльна
завераную копію пашпарта, якую трэба было ўзяць у паездку. Прыкладна паўтара
месяца кампанія вазіла людзей удала, супрацоўнікі на расійскай мяжы ішлі насустрач і беларусаў прапускалі.
— А ўчора ўзнікла сітуацыя, калі хлопцы з памежнай службы
былі катэгарычныя і сказалі: «Не, не прапусцім». Суправаджальнікі тлумачылі
сітуацыю, але памежнікі былі непахісныя.
Група ездзіла на розныя памежныя пераходы, але іх не
прапускалі. Праз час сітуацыю ўсё ж удалося вырашыць, як менавіта, кіраўнік
кампаніі казаць не стаў, спаслаўшыся на камерцыйную таямніцу, адзначыўшы, што
фірма «задзейнічала разнастайныя каналы». З-за гэтага час у дарозе падоўжыўся
на сем-восем гадзін.
Арцём абверг інфармацыю аб тым, што людзі пераходзілі мяжу
пешшу, маўляў, аўтобус «праехаў у поўным складзе». Акрамя таго, яго «раз'юшвалі»
выказванні кліентаў аб тым, што ў іх не было дагавораў з турфірмай.
— Гэта паклёп. Нельга стаць нашым кліентам не заключыўшы з
намі дагавор аферты. Можа, не чыталі яго проста, але гэта вашы праблемы.
Вазіць людзей па візы ў Маскву фірма пакуль не будзе — да
стабілізацыі сітуацыі. Перапіску яны наважылі не весці, хутчэй за ўсё ў
памежную службу ФСБ Расіі для перамоваў адправяць супрацоўніка кампаніі. Арцём
упэўнены, што дазволу на перасячэнне мяжы яны даб'юцца.