Талака аб'явіла краўдфандынг на выданне дзіцячай кніжкі.

Выданне «Кошык вожыка» дазволіць павялічыць асартымент цікавай беларускамоўнай літаратуры для самых маленькіх. Кніжкі будуць падараваныя дзецям.

011_6.png


Талака прапануе ўсім ахвочым дапамагчы ў зборы грошай на дзіцячую кніжку "Кошык вожыка". На аплату паслугаў выдавецтва (вёрстка, друк і інш.), выдаткаў на распаўсюд кніжак (транспарт, паштовыя выдаткі і інш.), камісію (Талакі, плацёжнай сістэмы і банкаўскай) патрабуецца агулам 3800 рублёў. Палова з гэтай сумы ўжо сабраная.
"Праз сваю падтрымку Вы не толькі самі атрымаеце кніжку, але яшчэ і дадзіце магчымасць атрымаць камплект гэтых кніжак дзіцячым ўстановам, дзе ўвогуле не хапае беларускамоўных кніг (у сярэднім па 10-15 у кожную). Гэта садкі, дзіцячыя дамы і лякарні." - паведамляюць арганізатары.