Старшыня Міжнароднай федэрацыі хакея Рэнэ Фазел збіраецца ў Мінск пасля 7 студзеня

Прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі хакея (IIHF) Рэнэ Фазел прыедзе ў Мінск для сустрэчы з уладамі Беларусі і кіраўніцтвам аргкамітэта чэмпіянату свету пасля 7 студзеня. Пра гэта ён распавёў ТАСС.



5924199.jpg

Візіт Фазела павінен патлумачыць пытанне аб магчымым пераносе матчаў бліжэйшага чэмпіянату свету з Мінска ў сувязі з нестабільнай сітуацыяй у краіне.

«Вядома, я паеду ў Беларусь. У мяне і Генеральнага сакратара IIHF станоўчыя вынікі тэстаў на каронавірус, авіякампаніі не пускаюць на борт без даведкі аб адмоўным выніку тэсту, — сказаў Фазел. — Мы чакаем і як толькі атрымаем адмоўны вынік, ці ў нас будуць выяўленыя антыцелы, адразу будзем гатовыя вылецець. Цяпер не можам падарожнічаць, але пасля праваслаўнага Раства сустрэнемся з прэзідэнтам, з кіраўніцтвам хакейнай федэрацыі».
Агенства РІА «Новости» цытуе Фазела больше падрабязна: «Я прыеду ў Беларусь пасля Раства. Гэта будзе пасля 7 студзеня. Візіт запланаваны, і ён адбудзецца, на 100% у гэтым упэўнены. Я сустрэнуся з Аляксандрам Лукашэнкам, і мы абмяркуем сітуацыю, якая складваецца. Будзем рабіць усё магчымае, каб чэмпіянат свету адбыўся ў Мінску. Для гэтага прыкладзем усе намаганні».

Раней швейцарскі партал Watson паведамляў аб тым, што IIHF можа перанесці матчы турніру з Мінска ў Прагу і Браціславу. Турнір павінен прайсці ў Мінску і Рызе з 21 мая па 6 чэрвеня 2021 года. Канчатковае рашэнне павінна быць прынята ў студзені.