Выкладчыкаў гомельскага БелДУТа «настойліва просяць» падпісваць паштоўкі для Лукашэнкі

Такую інфармацыю паведамляюць чытачы «Флагштока». Выкладчыкам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарта прапанавана напісаць віншаванні беларускаму кіраўніцтву. Кожнай кафедры выдалі паштоўкі для напісання віншаванняў, прычым указанне кафедры ў подпісы да віншавання з'яўляецца абавязковым.

image5feb0c3f465a1lg.jpeg

Акцыю пад назвай «Ваша паштоўка для народнага прэзідэнта» запусціла Камуністычная партыя Беларусі, якую раней узначальваў цяперашні міністр адукацыі Ігар Карпенка. Пра гэта стала вядома пасля таго, як у сеціва трапіла фота інфармацыйнага ліста Баранавіцкага дзяржаўнага універсітэта.

Скрын «Еўрарадыё»

Скрын «Еўрарадыё»

Паштоўка павінна быць падпісаная ад рукі, утрымліваць віншаванне Аляксандру Лукашэнку з надыходзячымі святамі і падпісаная адпаведным структурным падраздзяленнем. Акцыя ў ВНУ праводзіцца згодна з распараджэннем Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Удзел — «добраахвотна-прымусовы».