Сям'я Паўла Латушкі за мяжой. Ён пад аховай
Павел Латушка, які пасля звальненьня з пасады дырэктара
Купалаўскага тэатру, увайшоў у Каардынацыйную раду па трансферы ўлады,
паведаміў Радыё свабода, што ягоны дом сёння ўначы запэцкалі чырвонай фарбай.
![latuszka_1.jpg latuszka_1.jpg](/img/v1/images/latuszka_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Яго дома не было. Сам Латушка цяпер пад аховай.
Напярэдадні ў інтэрвію BBC ён сказаў, што ягоная сямʼя з'ехала за мяжу пасля таго, як ён адкрыта падтрымаў пратэст супраць фальсыфікацыі выбараў і гвалту.
Што яшчэ могуць зрабіць тыя, хто ў бяссільнай злобе губляюць апошнія рысы чалавечнасці?