Саўмін звольніў адразу 6 намеснікаў міністраў

Некаторыя намеснікі пазбавіліся пасад у сувязі са скарачэннем штату, некаторыя перайшлі на іншую працу, а адзін намеснік міністра адпраўлены ў адстаўку. 

otpusk_s_posleduyushhim_uvolneniem_kak_pravilno_oformit_v_2015_2016_godu.jpg


Пастановай Саўміна ад сваіх пасадаў вызваленыя шэсць намеснікаў міністраў, піша thinktanks.by
Наталля Жамойціна — ад пасады намесніка міністра транспарту і камунікацый у сувязі са скарачэннем штату работнікаў.
Ірына Наркевіч, намеснік міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю, перайшла да іншага наймальніка.
Уладзімір Рабаволаў вызвалены ад пасады намесніка міністра інфармацыі ў сувязі з пераводам на іншую пасаду.
Таксама пераведзены на іншую пасаду Васілій Чэрнік, які займаў пасаду намесніка міністра культуры.
Аляксандр Шастакоў, намеснік міністра архітэктуры і будаўніцтва, патрапіў пад скарачэнне.
Валерый Шаўчук, намеснік міністра аховы здароўя — дырэктар Дэпартамента фармацэўтычнай прамысловасці адпраўлены ў адстаўку.