Дасье ў карыкатурах: Самыя вялікія страйкі ХХI стагоддзя

Беларуская апазіцыя зноўкажа пра забастоўку. Наколькі падобны мэтад барацьбы папулярны і эфектыўны ў нашым стагоддзі — дапаможа зразумець агляд карыкатур.

5__1__10.jpg


Першы страйк у гісторыі чалавецтва адбыўся ў 12 стагоддзі да нашай эры ў Егіпце на 29-м годзе кіравання фараона Рамзэса Трэцяга. Аднойчы рабочыя-будаўнікі, якія цярпелі ад скарачэння рацыёну ежы, проста склалі інструменты і не выйшлі з некропаля, які будавалі. Як гаворыцца ў папірусе, начальнікі былі шакаваныя, паколькі ніколі раней не бачылі нічога падобнага. У тым ліку дзякуючы чынніку раптоўнасці першы страйк перамог. У нашы часы шмат мастакоў спрабавалі выявіць першых забастоўшчыкаў. Паводле аднаго з іх, выглядалі яны прыкладна так.

1__1__20.jpg


Працягваюцца забастоўкі і праз 2500 год, у наш час. Адна з самых яркіх працоўных спрэчак у гэтым стагоддзі мела месца ў Нацыянальнай Хакейнай Лізе. Да гэтага толькі ў 1919 годзе турнір не адбыўся праз эпідэмію грыпу “гішпанка”. Другі раз у гісторыі розыгрышу ганаровы трафей застаўся без новых гаспадароў у 2005 годзе з-за барацьбы хакеістаў за свае правы. Іх прафсаюз не пагадзіўся з умовамі, якія прапанавала дырэкцыя Лігі, што жадала ўвесці ліміт заработнай платы, каб абмежаваць выдаткі на зарплату гульцоў. Спробы дамовіцца да пачатку сезона не ўвянчаліся поспехам, што прывяло да адмены ўсяго сезона ў лютым 2005 года. Лакаўт доўжыўся 10 месяцаў і 6 дзён і скончыўся кампрамісам з прафсаюзамі. Безумоўна, для фанатаў хакея гэта быў цяжкі год. Тематычны малюнак выдання East Bay Times (ЗША). 

2__1__18.jpg


У 2010-м у адказ на пенсійную рэформу ў Францыі пачалася бестэрміновая акцыя пратэсту. На акцыю выйшлі супрацоўнікі нафтаперагонных заводаў, авіякампаній, чыгуначнікі, работнікі метро, ​​настаўнікі, лекары. Каля паловы школ і ліцэяў зачыненыя. У выніку каля 80% цягнікоў спынілася. Аднак пры гэтым людзі гатовыя былі цярпець транспартныя нязручнасці і губляць ў зарплаце, каб у будучыні атрымліваць нармальную пенсію. У выніку пратэсты прынеслі свой плён. Ураду прыйшлося пайсці на саступкі: даць адтэрміноўку рэформы, каб як менш цяперашніх работнікаў ад яе пацярпелі. Аб маштабах руху кажа тагачасная карыкатура з рэсурсу Chappatte. На ім дыктарка паведамляе, што з-за страйка на гэты Новы год на працу выйшаў толькі адзін з трох Дзядоў Марозаў.

3__1__15.jpg


3 кастрычніка 2017-га каталонскія сепаратысты правялі агульную забастоўку, патрабуючы прызнаць вынікі рэферэндуму незалежнасці рэгіёна, які адбыўся два дні раней. Той рэферэндум быў праведзены насуперак пастановам нацыянальнага суда Іспаніі і прывёў да сутыкненняў грамадзян і спецназа. Больш за 900 чалавек было паранена. Гвалт стымуляваў падтрымку забастоўкі з боку насельніцтва і самых буйных прафсаюзаў, якія абвясцілі стачку. У страйку прынялі ўдзел сотні тысяч чалавек, у тым ліку толькі 700 тысяч у Барселоне. Непасрэднымі наступствамі страйку стала заява каталонскага кіраўніцтва аб намеры аб'явіць незалежнасць. Дэкларацыя пра незлежнасць была абвешчаная пазней, хоць Мадрыд яе дасюль не прызнаў. Спробы каталонцаў атрымаць незалежнасць — тэма малюнка выдання New York Times.

4__1__15.jpg


У 2015-м свайго зеніту дасягнуў амерыканскі рух «Барацьба за 15 долараў», які выступаў за павышэнне федэральнай мінімальнай заработнай платы да 15 долараў ў гадзіну. Кампанія ўключала забастоўкі работнікаў дзіцячых устаноў, службаў аховы здароўя на хаце, аэрапортаў, аўтазаправачных станцый, кругласутачных магазінаў і фаст-фудаў. Таксама працаўнікі патрабавалі правы на стварэнне прафсаюза. У выніку на ўзроўні многіх штатаў ўлады прынялі законы, якія паступова павышаюць мінімальную заработную плату як мінімум да 15 даляраў за гадзіну. На федэральным узроўні прапанова стала значна больш папулярнай сярод лідараў партыі дэмакратаў, якія ўключылі яе ў сваю выбарчую платформу. Адным з сімвалам пратэсту стала пародыя на знакаміты плакат часоў Другой Сусветнай з выявай выяўнічай кабеты. У новай версіі славуты жэст дэманструе працаўніца фаст-фуда.

5__1__10.jpg


Нарэшце 8 студзеня гэтага году ў Індыі адбыўся самы вялікая страйк у гісторыі. У ёй па прызыву 10 федэрацый прафсаюзаў прынялі ўдзел каля 250 мільёнаў (!) чалавек. Большая частка Індыі выйшла на пратэсты супраць палітыкі ўрада, які актыўна прасоўвае ідэалогію індуісцкага нацыяналізму разам з нэаліберальнымі эканамічнымі рэформамі.

6__1__8.jpg

Ну, а калі казаць пра самую незвычайную забастоўку ў гісторыі, то яе апісанне мы сустракаем у антычнай камедыі Арыстафана “Лісістрата”. Камедыя распавядае пра тое, што жанчыны Афін і Спарты стаміўшыся ад бясконцай вайны паміж гэтымі гарадамі, вырашылі адмовіцца ад інтымных адносін з сваімі мужчынамі. Пасля нядоўгага перыяду вымушанай цноты і ўстрымання мужчыны заключылі мір. Вось так на думку аднаго з мастакоў выглядзяла лідар таго незвычайнага страйку.
З часам ўлада таксама навучылася выкарыстоўваць страйкі. Напрыклад, часта страйкавалі ў Ватыкане. Калі папскаму пасаду не падабалася становішча спраў у нейкай краіне ён накладаў на гэтую мясцовасць т.з. інтэрдыкт. Гэта значыць, што ніводзін святар там не мог адпяваць, вянчаць і хрысціць людзей. Трэба разумець, у які жах прыходзілі жыхары, якія не маглі браць шлюб ці хаваць мёртвых. Дольш усіх пад інтэрдыктам знаходзілася Англія (1206-2011 гг). Аднак у выніку ўжо тамтэйшы кароль Джон Беззямельны  папрасіў у Папы прабачэнне і прызнаў сябе яго васалам.