Ружовы слуп у неба. Над Мінскам сёння бачылі незвычайны закат

Сёння жыхары Мінска маглі бачыць незвычайны закат — вогенны слуп, які нібыта вырастаў з зямлі. TUT.BY  высветліў, што гэта насамрэч звычайная з'ява.

photo_2020_12_01_21_56_17_logo.jpg


Як патлумачыў астраном-аматар Андрэй Лейчык, гэта быў светлавы слуп — разнавіднасць гало.
— Гэта праламленне святла ў ледзяных крышталях, — сказаў ён. — Часцей за ўсё назіраецца ў марознае надвор'е і з'яўляецца разнавіднасцю сонечнага гало. Аналагічна можна назіраць і ў ліхтароў і яркіх крыніц святла.
Такім чынам, гэта звычайная прыродная з'ява.

photo_2020_12_01_21_57_04_logo.jpg