Распрацоўшчыкі Pokemon GO хочуць стварыць гульню па матывах «Гульні тронаў»

Стваральнікам гульні пра пакемонаў, мабыць, аказалася мала славы, якая абрынулася на іх галовы. Менавіта таму яны вырашылі стварыць гульню яшчэ і па матывах гісторыі пра цмокаў і барацьбу за Жалезны трон Вэстэроса.

Фота: therussiantimes.com

Фота: therussiantimes.com


Як інфармуе The Independent, новая гульня кампаніі Niantic будзе грунтавацца на сюжэце серыяла «Гульня тронаў». Плануецца, што яна будзе створана пры дапамозе тэхналогіі дапоўненай рэальнасці.
Прадстаўнікі кампаніі адзначылі, што актыўна працуюць над жанрам мабільных гульняў «у рэальным свеце». Не выключана таксама, што гульня з элементамі дапоўненай рэальнасці можа быць створана па кнігах пра чараўніка Гары Потэра.
Амаль 8 тыс. прыхільнікаў «патэрыяны» ужо паставілі свае подпісы пад патрабаваннем стварыць «Хогвартс-версію» гульні Pokemon GO.
Паводле belta.by