Раніцай 16 жніўня цэнтр Мінска ўжо ачэплены
Карыстальнікі сацсетак актыўна дзеляцца фотаздымкамі з месца падзеяў.
Раніцай 16 жніўня гарадскія ўлады закрылі падыход да плошчы Незалежнасці ў Мінску і ачапілі саму плошчу. На плошчы знаходзіцца шмат сельскагаспадарчай тэхнікі.
На 16 жніўня ў Мінску анансаваны мітынг у падтрымку Аляксандра Лукашэнкі, які павінны пачаццца ў 12:00. Раней паведамлялася, што бюджэтнікаў — у асноўным, настаўнікаў і супрацоўнікаў ЖКХ — прымушаюць ехаць на гэты мітынг з розных рэгіёнаў Беларусі.
Фота з Тэлеграм
Таксама 16 жніўня у 14:00 абвешчаны агульнанацыянальны марш за свабоду.