Праграміст з Сенніцы атрымаў два гады калоніі за абразу прэзідэнта

У судзе Мінскага раёна 13 кастрычніка быў вынесены прысуд па крымінальнай справе за абразу прэзідэнта (арт. 368 КК РБ). На лаве падсудных — тэхнік-праграміст з Сенніцы Алег Гармазінскі. Праваабаронцам сталі вядомыя падрабязнасці судовага працэсу.

_sud_minskara_raenu___sud__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas_logo_1.jpg

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева Гармазінскі быў затрыманы на 3 сутак 24 чэрвеня ў Стаўбцоўским раёне і змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання. Затым адпушчаны да суда пад падпіску аб нявыездзе.
Справу разглядаў суддзя Аляксей Крапачоў.
 Алег Гармазінскі раней не прыцягваўся да крымінальнай адказнасці, жанаты, мае напаўнагадовае дзіця.
З матэрыялаў абвінавачання вядома, што Гармазінскі з дапамогай сеткі Інтэрнэт і мабільнага тэлефона ў тэлеграм-канале “Мая краіна Беларусь” 18 лістапада 2020 года і 18 студзеня, а таксама 23 сакавіка 2021 года размясціў некалькі паведамленняў зняважлівага характару, якія ўтрымлівалі негатыўныя ацэнкі першай асобы дзяржавы. Адно з іх тычылася сітуацыі з Чэмпіянатам свету па хакеі.
Сведка Міхась Мароз распавёў суду пра зацяжны канфлікт з яго суседам Гармазінскім.
Дзяржабвінаваўца запатрабаваў у суда для Алега Гармазінскага пазбаўлення волі тэрмінам на два гады ў калоніі агульнага рэжыму.
Суддзя Аляксей Крапачоў пагадзіўся з прапановай пракуратуры і прызначыў пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на два гады ў калоніі агульнага рэжыму.
Гармазінскі быў узяты пад варту ў зале суда.
Мабільны тэлефон, які належаў Гармазінскаму канфіскаваны ў даход дзяржавы як сродак здзяйснення злачынства.