Польскія памежнікі зафіксавалі 31 спробу парушэння мяжы мігрантамі

Усіх затрымалі.

polskaya_granicza_2_2.jpg

Памежнікі Польшчы зафіксавалі 30 спробаў парушэння мяжы мігрантамі за панядзелак.

На ўчастку пагранзаставы ў Дубічах-Царкоўных 23 мігранты спрабавалі сілай прарвацца праз мяжу. Іх затрымалі на польскім баку.

Ужо пасля паўночы яшчэ адна група мігрантаў спрабавала прарвацца ў раёне Чарамшы. Таксама ў раёне заставы Баброўнікі сёння ноччу былі затрыманыя восем мігрантаў з Ірака. Яны перасеклі мяжу, якая тут праходзіць па рацэ Свіслач. Замежнікам было прадастаўлена сухое адзенне, цёплыя напоі і харчаванне, паведамляе reform.by са спасылкай на Памежную ахову Польшчы.