Пенсіянерку пакаралі «хатняй хіміяй» за каментар у сацсетцы
У судзе Нясвіжскага раёна 24 сакавіка агучаны прысуд 65-гадовай Святланы Панамаровай, якую абвінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса. Пенсіянерка нібыта пакінула каментар «Застрелись, сука» пад фотаздымкам амапаўца Віталя Фёдарава ў Фэйсбуку.

Што адбывалася падчас першага дня пасяджэння чытайце тут:

Суддзя Вольга Купец прызнала віну Святланы Панамаровай даказанай і прызначыла ёй пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на 1 год і 6 месяцаў.
Таксама яна пастанавіла спагнаць з абвінавачванай на карысць пацярпелага амапаўца Віталя Фёдарава 1500 рублёў у якасці кампенсацыі нанесенай маральнай шкоды.