Пажар у Ратамцы: гараць стайні Цэнтра коннага спорта (фота, відэа) UPD. Пажар ліквідавалі
У тэлеграм-каналах пішуць, што жывёл — коней спартыўных парод — паспелі вывесці з тэрыторыі.
Сёння у Ратамцы (прыгарад Мінска) узняўся пажар. Па невядомай пакуль прычыне загарэліся стайні Цэнтра коннага спорта — асноўнай трэніровачнай базы Беларусі для гэтага віда спорту. Паведамляецца, што коні спартыўных парод ад агню не пацярпелі, іх паспелі вывесці з-пад небяспекі.
На месцы здарэння ўжо працуюць службы МНС.
UPD. МНС паведаміла, што пажар у Ратамцы ліквідавалі ў 13.30. Аб памеры панесенай шкоды інфармацыі пакуль няма.
Паводле дадзеных СК, пажар пачаўся
з-за іскры ад балгаркі, якая патрапіла на сена. Працы з гэтым інструментам
выконваў конюх па ўласнай ініцыятыве.