Патрыярх Кірыл патлумачыў, чаму беларускі экзархат узначаліў беларус

Патрыярх Расійскай праваслаўнай царквы Кірыл патлумачыў, чаму на чале беларускага экзархату будзе беларус, піша Свабода.

3d25aabe_97ab_43b8_b285_fcd86ba46b6e_w1023_r1_s.jpg


«Цяпер нацыянальны фактар у Беларусі набывае ўсё больш і больш палітычную ролю. І таму, вядома ж, мы прыйшлі да высновы пра неабходнасць, каб сёння на чале беларускай царквы быў чалавек, які нарадзіўся ў Беларусі, ведае беларускую мову, выгадаваны ў беларускім асяроддзі. Каб нават для тых, хто імкнецца ў нашай царкве пабачыць нешта іншароднае ў адносінах да Беларусі, беларускай культуры і беларускага жыцця, каб на прыкладзе ачольніка беларускай царквы, кіраўніка экзархату бачылі чалавека плоццю ад плоці, косцю ад косці свайго народу».
6 верасня ў Маскве ўзвялі ў сан новага кіраўніка Беларускага экзархату РПЦ Веньяміна. Былы япіскап Барысаўскі і Мар’інагорскі Веньямін быў прызначаны мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім, патрыяршым экзархам усяе Беларусі рашэннем Святога Сіноду 25 жніўня. На тым жа паседжанні было вырашана вызваліць ранейшага мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла ад кіравання Беларускім экзархатам з вынясеннем падзякі.
Пасля прэзідэнцкіх выбараў мітрапаліт Павал заявіў на сустрэчы з вернікамі, што шкадуе пра заўчаснае віншаванне Аляксандра Лукашэнкі з перамогай, а 17 жніўня ён наведаў збітых АМАПам пратэстоўцаў у лякарні хуткай медыцынскай дапамогі ў Мінску.