Патрыярх Кірыл: "Рускі свет — гэта адначасова і Украінскі свет, і Беларускі свет"
Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл "выказаў шкадаванне ў сувязі са спробамі пэўных колаў палітызаваць паняцце "Рускі свет". Пра гэта паведаміў прэс-сакратар патрыярха Аляксандр Волкаў.
Патрыярх Маскоўскі Кірыл з старшынёй Мінгарвыканкама Мікалаем Ладуцькам падчас адкрыцця помніка Аляксію ІІ. Фота nn.by
"На жаль, нашы праціўнікі выкарыстоўваюць словы "Рускі свет" як нейкі жупел, як пудзіла, заяўляючы, быццам гэта нейкая дактрына, якая служыць выключна знешнепалітычным інтарэсам Расійскай Федэрацыі, — працытаваў словы патрыярха прэс-сакратар. — Аднак няма нічога больш далёкага ад ісціны, чым атаясамліваць Рускі свет выключна з Расійскай Федэрацыяй", паведамляе tass.ru
Патрыярх Кірыл адзначыў, што "Рускі свет — гэта адначасова і Украінскі свет, і Беларускі свет". "Гэта свет усяе Русі. Гэта свет, які створаны праз хрышчэнне ў Дняпры, гэта свет князя Уладзіміра, гэта сістэма каштоўнасцяў, якая пранікла ў культуру, у побыт нашага народа", — сказаў прыводзіць словы кіраўніка РПЦ Волкаў.
"Нягледзячы на тое, што адна згадка Рускага свету ўжо стала на Украіне, у рамках дзеючай палітычнай дактрыны, амаль злачынствам, мы будзем працягваць — ціха, спакойна, але настойліва — сведчыць аб гэтай праўдзе, аб праўдзе кіеўскай купелі Хрышчэння, аб стварэнні нашымі продкамі цэлай усходнеславянскай цывілізацыі, якую мы ўмоўна называем Рускім светам", — гаворыцца ў заяве патрыярха.
Патрыярх Кірыл упэўнены, што пры "паслабленні ролі рускай мовы" паміж украінцамі, рускімі, беларусамі, як і многімі іншымі народамі, «шматразова ўскладняцца зносіны, таму што мова — гэта натуральны сродак падтрымання ўзаемаадносін людзей, якія належаць да адной культурнай і духоўнай супольнасці".