Палітвязень Ігар Комлік на волі
Галоўнага бухгалтара прафсюзу РЭП Ігара Комліка выпусцілі пад падпіску аб нявыездзе.
Пра гэта паведамляе на сваёй старонцы ў Фэйсбуку старшыня Праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі. Ігар Комлік — галоўны бухгалтар прафсаюза РЭП.
Яго затрымалі 2-га жніўня пасля ператрусаў у офісе прафсаюза, а таксама ў яго дома. Ігар Комлік быў накіраваны ў менскі Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў.
Фота facebook.com/ViasnaHumanRights