Падзеж свіней: Стаўбцоўскі, Іўеўскі, Валожынскі раёны. Дзе яшчэ?

Здымачная група «Аб’ектыву» заехала на СПК «Першаі» ў Валожынскім раёне, куды цяпер не прапускаюць нікога, апроч працаўнікоў. Ветэрынар і ахоўніца аб’екту блыталіся ў тлумачэннях — спачатку казалі пра свіную чуму, пасля проста пра «нейкую хваробу».



20130619_151230.jpeg

Паводле працаўнікоў СПК, чума распаўсюдзілася на некалькі блізкіх раёнаў, між іншымі, Стаўбцоўскі, Іўеўскі ды Валожынскі. Пры гэтым эпідэмія амаль не закранула калгасаў — хварэюць перадусім жывёлы ў прыватных гаспадароў. 9.06.2013: Свіная чума ўжо ў Стаўбоўскім раёне


 

Трэба адзначыць, што ветэрынар і ахоўніца аб’екту паводзілі сябе даволі спакойна ў параўнанні з жыхарамі Стаўбцоўскага раёну, якія ў панядзелак надзвычай агрэсіўна рэагавалі на нашу камеру.


Вядома, што там свіней масава спальвалі ды вывозілі ў невядомым кірунку. А спробы схаваць праблему звязаныя, хутчэй за ўсё, з жаданнем пазбегнуць абмежаванняў на экспарт беларускай свініны. Украіна забараніла ўвоз беларускага мяса яшчэ ў траўні, менавіта праз чуткі пра афрыканскую свіную чуму.


Афрыканская свіная чума — віруснае захворванне хатніх і дзікіх свіней. Перадаецца пры наўпроставым кантакце — дастаткова любога дотыку. Смяротнасць ад хваробы — амаль стоадсоткавая, аднак пагрозы для чалавека ды іншых жывёлінаў няма. Мяса хворай свінні нават можна спажываць пасля прыгатавання.


belsat.eu