Новая песня J:МОРС стала афіцыйным гімнам «Зімовых бегавых гульняў» (ВІДЭА)

Сацыяльная ініцыятыва «Зімовыя бегавыя гульні: #velcombegom» зараз мае свой гімн. Музычнай візітоўкай акцыі стала кампазіцыя «Зима» гурта J:MOPC.

Фота Андрэя Давыдчыка

Фота Андрэя Давыдчыка


Сваімі ўражаннямі дзеліцца франтмэн J:МОРС Уладзімір Пугач:

«Цікавы праект. У ім папулярызацыя здаровага ладу жыцця ўмела спалучаецца з дабрачыннай ініцыятывай! Важна, калі нас аб'ядноўваюць падобныя ідэі! Я заўжды аддаваў перавагу зімовым відам спорту. Катаюся на горных лыжах. Цешуся, што і тут удзельнічаюць лыжнікі. Чым даўжэйшая лыжня, тым больш дапамогі школам-інтэрнатам!»



«Зімовыя бегавыя гульні» праходзяць у Мінску ды абласных цэнтрах з 9 па 11 лютага. Акцыю #velcombegom — гэта спалучэнне масавых заняткаў спортам з дабрачыннай ініцыятывай.  Яе падтрымлівае Параалімпійскі камітэт Беларусі. У мінулыя гады мерапрыемствы праходзілі адно ў цёплую паравіну году, удзельнічалі там толькі бегуны. Тут жа змогуць прыняць удзел і лыжнікі, і аматары катацца на каньках — разам з прыхільнікамі бегу, як у зале, так і на адкрытым паветры. 
Для ўдзелу ў акцыі наебходна з 9 па 11 лютага размясціць у сацсетках фота з экранам трэнажора альбо скрыншот з фітнэс-дадаткам з указаннем даты, кіламетражу і двух хэштэгаў: #velcombegom і #наулице (хто бегае на вуліцы) альбо #velcombegom і #взале (хто трэніруецца ў зале ці ў хаце). Кіламетры любой пераадоленай дыстанцыі кампанія velcom ператварае ў рублі, якія скіруе на дапамогу школа-інтэрнатам для дзяцей з інваліднасцю ў Маладэчне.

Паводле прэс-службы кампаніі