НІСЭПД: За Лукашэнку гатовыя прагаласаваць 45,7 % беларусаў
За Аляксандра Лукашэнку гатовыя прагаласаваць 45,7 % беларусаў. Такія дадзеныя вераснёўскага нацыянальнага апытання грамадскага меркавання публікуе Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў (НІСЭПД), зарэгістраваны ў Літве.
Галоўным матывам такога выбару амаль 30 % назвалі тое, што “ён мае рэальную сілу і зможа палепшыць сітуацыю ў краіне”, амаль 20 % — “ён прадстаўляе інтарэсы такіх людзей, як я”, каля 15 % — “мне даўно падабаецца гэты палітык”.
За Таццяну Караткевіч па закрытым апытанні гатовыя прагаласаваць 17,9 % выбаршчыкаў, па адкрытым — 7,2 %. За Сяргея Гайдукевіча — адпаведна 11,4 % і 4,7 %, а за Мікалая Улаховіча — 3,6 % і 1,5 %.
72,5 % выбарчышкаў гатовыя прыйсці на выбарчыя ўчасткі, 7,8 % заяўляюць, што “напэўна не будуць” галасаваць. Эксперты НІСЭПД мяркуюць, што 11 кастрычніка яўка напэўна перавысіць неабходны бар’ер у 50 %.