Незаконна перайсці ў Польшчу мігрантам дапамагалі расіяне і грузін
Польскія памежнікі не прапусцілі 206 мігрантаў, якія ішлі з Беларусі 26 лістапада, паведамляе «Еўрарадыё».
Польскія памежнікі не прапусцілі 206 мігрантаў, якія ішлі з Беларусі 26 лістапада. Таксама «службы адбілі напад на мяжу групы са 100 чалавек», паведамляе Памежная служба Польшчы.
Перайсці ў Польшчу мігрантам дапамагалі шасцёра расіян і грузін.
Раней польскі бок ужо расказваў пра правадыроў мігрантаў з Беларусі, Польшчы, Азербайджана, Украіны. Былі і сірыйцы з відам на жыхарства ў Германіі.