МУС патлумачыла перамяшчэнні сілавікоў па Мінску штогадовымі вучэннямі
Міністэрства ўнутраных спраў пракаментавала перамяшчэнні сілавікоў па Мінску сённяшняй раніцай. Групы сілавікоў у экіпіроўцы і спецтэхніку заўважылі ля будынкаў Акадэміі МУС, а таксама ў іншых раёнах сталіцы.

«Паведамляю, што гэта штогадовыя планавыя практычныя заняткі па адпрацоўцы дзеянняў у розных умовах. Мерапрыемства — частка навучальнага працэсу курсантаў Акадэміі МУС», — напісала ў тэлеграм-канале прэс-сакратарка МУС Вольга Чамаданава, паведамляе REFORM.by.
Паводле яе слоў, вучэнні праводзяцца ва ўзаемадзеянні з унутранымі войскамі і іншымі падраздзяленнямі органаў унутраных спраў.