Міраслаў Кобаса: Ва Усходнім партнёрстве ёсць прадстаўнік беларускіх мясцовых уладаў

Праграма Усходняе партнёрства моцна забюракратызаваная, — мяркуе старшыня асветніцкага грамадскага аб’яднання “Фонд імя Льва Сапегі” Міраслаў Кобаса. У рамках Усходняга партнёрства створана падгрупа па самакіраванню, у якой працуе фонд. 



kobasa21.jpg

Прапанова пра фінансавую дэцэнтралізацыю ў краінах Усходняга партнёрства перададзена для разгляду гэтай еўрапейскай структуры, кажа Міраслаў Кобаса.

— Лёс нашай прапановы будзе вырашацца і Еўразвязам, і афіцыйнымі прадстаўнікамі краін-удзельніц Усходняга партнёрства. Тое, што тычыцца справаў прадстаўніцтва мясцовых уладаў, то афіцыйнае прадстаўніцтва ёсць. Святлана Міхайлаўна Рысамовіч афіцыйна прадстаўляе Беларусь у рамках праграмы Усходняе партнёрства. Там створана структура з прадстаўнікоў мясцовых уладаў краін-удзельніц Усходняга партнёрства, і там яна прадстаўляе Беларусь. Таму, тое што тычыцца мясцовых уладаў, то яны прадтаўлены ў праграме.

Ушчэнт сцэнтралізаваная беларуская мясцовая ўлада пакуль не гатовая ўспрымаць ідэі самакаштоўнасці мясцовага самакіравання. Пра гэта казалі прадстаўнікі ўсіх рэгіёнаў краіны на справаздачна-выбарчай канферэнцыі “Фонду імя Сапегі” ў Мінску.

Пакуль прыярытэтным напрамкам працы фонду ў Беларусі застаецца падтрымка ініцыятыў грамадзян. Дыскусію ў часе канферэнцыі выклікала моўнае пытанне, якое, на думку часткі сяброў фонду, скіравана на русіфікацыю ў асветнай місіі арганізацыі.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота eurobelarus.info