Міністэрства аховы здароўя паведаміла пра 1731 выпадак каронавіруса за суткі
У Беларусі за суткі зарэгістраваны 1731 новы выпадак каронавіруса, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя 12 студзеня.
Усяго дыягназ COVID-19 за час эпідэміі пастаўлены 215724 пацыентам, іх іх 197851 ўжо здаровыя, за дзень было выпісана 1567 чалавек, перадае REFORM.by.
За суткі зарэгістравана дзевяць новых смерцяў. Усяго за час эпідэміі ад каронавіруса, па афіцыйных дадзеных, памерла 1535 чалавек.
Колькасць тэстаў застаецца нестабільнай. За ўчора было выканана 4909 тэстаў — амаль удвая менш, чым напярэдадні. Усяго з пачатку эпідэміі ў краіне праведзена 4 млн 144 тыс. 027 тэстаў на COVID-19.
Мінздароўя па-ранейшаму не паведамляе, ці пачалася вакцынацыя ад COVID-19, і колькі народу прышчэплена.