Міграцыйны крызіс: У ЕС з боку Беларусі ўжо імкнуцца патрапіць кубінцы
Геаграфія нелегальных мігрантаў, якія спрабуюць патрапіць у Польшчу і Літву з Беларусі, пашыраецца.
За мінулыя суткі 115 мігрантаў спрабавалі трапіць у Літву і Польшчу з боку Беларусі.
3 верасня ў Польшчу спрабавалі трапіць 37 чалавек, сярод
якіх 20 грамадзян Кубы. Яны незаконна перасеклі мяжу на ўчастку Белавежа. За
месяц сярод затрыманых былі замежныя грамадзяне з больш чым 40 краін.
На літоўска-беларускай мяжы за суткі былі затрыманыя 78 мігрантаў.
Відавочна, што міграцыйны крызіс ад 2021 года нікуды не дзеўся. Памежнікі Польшчы і Літвы (у меншай ступені Латвіі) адзначаюць павелічэнне колькасці мігрантаў, што спрабуюць патрапіць у ЕС праз Беларусь. Раней паведамлялася, што ў многіх затрыманых нелегалаў у пашпартах стаяць расійскія візы.
Паводле reform.by.