Марозіва і кілішак каньяку. З'явіўся яшчэ адзін здымак героя мема пра памідоры са смятанай (ФОТА)

У сацсетках з'явіўся яшчэ адзін здымак 65-гадовага Анатоля Шалковіча — вядомага як аматара белага і чырвонага колераў і, у прыватнасці, памідораў са смятанай.

facebook_1641893088496_6886598748653999694.jpg

Герой папулярнага мема быў вызвалены ўчора пасля 60 сутак арышту.

65-гадовага інжынера Анатоля Шалковіча затрымалі 11 лістапада 2021-га. Неўзабаве з'явілася «пакаяльнае» міліцэйскае відэа з ім. Анатоль Шалковіч прызнаўся ў любові да чырвонага і белага колераў. «Мне заўсёды падабалася спалучэнне белага і чырвонага колераў, — сказаў ён на відэа. — Я люблю памідоры са смятанай — гэта таксама белае з чырвоным».

Згаданае відэа стала вірусным, а Шалковіч — знакамітым. Яго два месяцы не выпускалі на волю — дадавалі чарговыя 15 сутак.