Лілія Ананіч пракаментавала гучныя затрыманні
Міністр інфармацыі Лілія Ананіч пракаментавала затрыманні за анты-беларускія артыкулы Юрыя Паўлўца, Дзмітрыя Алімкіна і Сяргей Шыптэнка, якія супрацоўнічалі з сайтам Рэгнум. Следчы камітэт пачаў на іх справы за распальванне міжнацыянальнай варожасці.
Ананіч адзначыла, што “…ў апошні час пачасціліся факты з’яўлення …матэрыялаў тэндэнцыйнага, а часам і адкрыта дэструктыўнага характару ў дачыненні да Беларусі, дзяржаўнай улады нашай краіны, беларускага народа”.
Паводле Ананіч, у шэрагу публікацый на расейскіх сайтах ставіўся пад сумнеў суверэнітэт Беларусі, была абразы на адрас беларускага народа, яго гісторыі, мовы і культуры. Яна дадала, што пра падобныя факты беларускі бок інфармуе расейскіх калег і прапануе прыняць меры па фактах такіх публікацый, у тым ліку ў адпаведнасці з расейскім заканадаўствам. У лістападзе яна звярнулася ў Міністэрства сувязі і масавых камунікацый Расеі, Федэральную службу па наглядзе ў сферы сувязі, інфармацыйных тэхналогіяў і масавых камунікацый, а таксама да спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта Расеі па міжнароднай культурнай супрацы Міхаіла Швыдкога.
Ад яго прыйшоў адказ, у якім падкрэслена, што абразлівыя ў дачыненні да Беларусі выказванні належаць «часцяком маргіналізаваным аўтарам, ні ў якай меры не адлюстроўваюць ані пазіцыю кіраўніцтва Расеі, якая нязменна імкнецца да паглыблення расейска-беларускага ўзаемадзеяння ва ўсіх галінах супрацы, ані традыцыйна сяброўскага стаўлення да Беларусі і яе народу з боку расейцаў». «Відавочна, што заказчыкі і аўтары такіх артыкулаў спрабуюць пасеяць варожасць паміж нашымі краінамі і народамі. Безумоўна, гэта не пазіцыя расейскага кіраўніцтва, а тых дэструктыўных сіл і колаў, якія спрабуюць убіць клін у нашы глыбокія сяброўскія адносіны, у працэс будаўніцтва Саюзнай дзяржавы», – лічыць міністр.
Паводле Радыё Рацыя