Латушка заклікаў Ціханоўскую ўступіць на пасаду прэзідэнта, каб не дапусціць здачы суверэнітэту Беларусі
Павел Латушка заклікаў Святлану Ціханоўскую як абранага народам лідара ўступіць на пасаду прэзідэнта Беларусі, правесці інаўгурацыю. Латушка зрабіў такую заяву ў інтэрв'ю «Свабодзе».
![67a2d6d4_74eb_45bb_a03f_39bfe7411b27_w1023_r1_s_1.webp 67a2d6d4_74eb_45bb_a03f_39bfe7411b27_w1023_r1_s_1.webp](/img/v1/images/67a2d6d4_74eb_45bb_a03f_39bfe7411b27_w1023_r1_s_1.webp?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Сябра Прэзідыума Каардынацыйнай Рады, лідар Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка выступіў напярэдадні сустрэчы Пуціна і Лукашэнкі з інфармацыяй пра шэраг дамоў, якія будуць прынятыя, паводле яго крыніц: расійская вайсковая база, увод расійскага вайсковага кантынгенту ў Беларусь, дамова аб увядзенні расійскага рубля.
Каб пазбегчы страты незалежнасці, Павел Латушка заклікаў Святлану Ціханоўскую як абранага народам лідара ўступіць на пасаду прэзідэнта Беларусі, правесці інаўгурацыю, прымаць рашэнні як легітымны і дамоваздольны кіраўнік Беларусі.