Кузняцоў: Трэба сказаць Пуціну дзякуй. Не, хай дзякуе Ярмошына
Заснавальнік «Моцных навін» Пётр Кузняцоў — аб заявах расейскага
прэзідэнта, які прызнаў Лукашэнку легітымным і законна абраным
прэзідэнтам.
"На самой справе, трэба сказаць яму за гэта дзякуй. Усё нарэшце стала на свае месцы, — піша Пётр Кузняцоў. — Па-іншаму, як ні круці, і быць не магло, а ўся гэтая лухта з нейкімі пазітыўнымі сігналамі Пяскова ў бок мірных пратэстаў і Каардынацыйнага савета толькі збівала з панталыку.
Гістарычна гэта лагічна і заканамерна. Захад традыцыйна імкнецца дзейнічаць і працаваць з мэтай выклікаць сімпатыю і лаяльнасць народаў, не звяртаючы асаблівай увагі на асобы кіраўнікоў — на Захадзе выдатна разумеюць, што ўсе яны мяняюцца, а народы застаюцца.
Расія — наадварот: заўсёды размаўляе толькі з кіраўнікамі, ні ў грош не ставячы меркаванне людзей.
Менавіта таму Заходняя цывілізацыя хай павольна, але няўхільна пашыраецца, а той самы рускі свет — гэтак жа павольна, але гэтак жа няўхільна сціскаецца.
Пуцін сам, сваімі рукамі, стварыў сітуацыю, пры якой імкненне беларусаў пазбавіцца ад Лукашэнкі, а гэта — большасць беларусаў, аўтаматычна становіцца імкненнем пазбавіцца ад волі і інтарэсаў Расеі. Сам, ніякі Захад і яго падкопы ў гэтым не абвінаваціць.
Можна было б сказаць, што ён — ідыёт, але гэта наўрад ці мае сэнс. Часам складваецца ўражанне, што яны там, у Крамлі, дзейнічаюць па нейкай метадычцы, складзенай пры Іване Грозным. Вісіць у якім-небудзь зале ў рамцы кавалак пергаменту, дзе напісана, што трэба падтрымліваць лаяльных цароў і заваёўваць нелаяльных, яны акуратна кожную раніцу праціраюць з яго пыл, перачытваюць, цалуюць, размашыста хрысцяцца і ідуць выконваць, ні на секунду не задумваючыся аб наступствах.
Гісторыя тым часам ідзе наперад, свет і народы мяняюцца, Расея ўсё больш апускаецца сама ў сябе і ў ўласнае трагічную адзіноту. Але нікому і ў галаву не прыходзіць, што ніякія ворагі табе не нашкодзяць больш чым ты сам, калі ты — вораг самому сабе.
«Дзякуй» Пуціну усё ж казаць не будзем. За тое, што ён паўстаў для беларусаў у лаўрах Ярмошынай, няхай яна яму і дзякуе.
А мы пойдзем далей сваёй дарогай. Гісторыя вучыць, што яна — правільная".