Крама «Мой модны кут» закрываецца — затрыманыя ўладальнік і яго жонка
Крама з нацыянальным каларытам "Мой модны кут", якая гандлявала беларускім адзеннем, вышыванкамі, сувернірамі, кнігамі, падарункамі закрываецца.
![143263637_4503450489682006_3601365637824760828_o.jpg 143263637_4503450489682006_3601365637824760828_o.jpg](/img/v1/images/143263637_4503450489682006_3601365637824760828_o.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Мінская крама "Мой модны кут" вымушаная закрыцца пасля затрымання заснавальнікаў. Пра гэта паведамляецца на яе сайце: «Крама “Мой Модны Кут” будзе зачынена да лепшых часоў. Хаця б да тых, пакуль сэрца і душа нашай крамы не выйдуць на свабоду».
26 студзеня затрымалі заснавальніцу крамы Алену Есіпёнак. А сёння, 28 студзеня, уладальнік крамы Валерый Есіпёнак прыйшоў на суд да жонкі — і там жа таксама быў затрыманы.
![Затрымалі ўладальніка крамы «Мой модны кут» Валерыя Есіпёнка. Ён прыйшоў на суд да жонкі Затрымалі ўладальніка крамы «Мой модны кут» Валерыя Есіпёнка. Ён прыйшоў на суд да жонкі](/img/v1/images/142377266_3405177809592188_791400415910790472_o.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)