Кіраўніцы стачкама БДУ і яе мужу прысудзілі адміністрацыйныя арышты

Былая выкладчыца і кіраўніца страйкаму БДУ Святлана Волчак і яе муж Міхаіл перасталі выходзіць на сувязь 29 студзеня, у дзень, калі БДУ наведваў Лукашэнка.

Святлана і Міхаіл Волчак. Фота з сацыяльных сетак

Святлана і Міхаіл Волчак. Фота з сацыяльных сетак

У мінскую кватэру пары ламіліся сілавікі, цяпер кватэра апячатаная.
Пазней праваабаронцы паведамілі, што Міхаіл і Святлана затрыманыя.
Сёння сталі вядомыя вынікі судоў над затрыманымі напярэдадні прыезду Лукашэнкі супрацоўнікамі БДУ. Міхаіл Волчак атрымаў 15 сутак арышту, Святлана Волчак — 14 сутак арышту.
Таксама 29 студзеня пасля ператрусу ў кватэры затрымалі выкладчыка ФРіКТ БДУ Паўла Пятрова. Яму далі 15 сутак арышту.
У жніўні-верасні Святлана і Міхаіл Волчак ужо адбывалі па 15 сутак арышту за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.
Пасля гэтага Святлану Волчак звольнілі з БДУ.