Грамадзянскую супольнасць і супрацоўніцтва з уладамі абмяркуюць у магілёўскім прэс-клубе
Грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!» і Цэнтр даследавання грамадскага кіравання SYMPA запрашаюць 21 лютага наведаць прэс-клуб у Магілёве, які будзе прысвечаны праблемам узаемадзеяння грамадскага сектару і ўладаў. Гэта новая серыя прэс-клубаў, якія праходзяць у межах рэгіянальнай праграмы «Разам да справы» па ўсёй краіне!
Да ўдзелу запрашаюцца журналісты, блогеры, грамадскія актывісты, прадстаўнікі мясцовых адміністрацый і дзяржаўных устаноў Магілёўшчыны.
На мерапрыемстве пад назвай «Грамадзянская супольнасць у Беларусі: давер і ўдзел насельніцтва, асаблівасці ўзаемадзеяння з уладнымі структурамі дзеля мясцовага развіцця» мы разам паспрабуем вызначыць:
— Наколькі мясцовыя жыхары ангажаваныя ў працу грамадскіх арганізацый?
— Якім чынам павялічыць цікавасць грамадзянаў да грамадскіх арганізацый?
— Ці ёсць асаблівасці ўзаемадзеяння грамадскага сектару і ўладных структураў?
— Якую ролю адыгрываюць медыя ў дыялогу грамадзянаў і ўладаў?
Сваім досведам падзеляцца спікеры:
— Таццяна Кузіна, эксперт e галіне партыпасіпатыўнага кіравання (Мінск), прэзентуе вынікі комплекснага сацыялагічнага даследавання, якое праводзілася ў межах «Разам да справы» па ўсёй Беларусі.
— Алег Сівагракаў, эксперт па ўстойлівым развіцці (Мінск) распавядзе пра эфектыўныя інструменты для выбудоўвання дыялогу паміж грамадскімі арганізацыямі і мясцовымі ўладамі.
— Юры Стукалаў, кіраўнік грамадскай арганізацыі «Цэнтр гарадскіх ініцыятыў», каардынатар «Будзьма беларусамі!» па Магілёўскім рэгіёне, падзеліцца досведам паспяховага ўзаемадзеяння актывістаў з журналістамі і партнёрамі.
— Дзяніс Васількоў, прадстаўнік каманды TUT.by, «Цэнтр Кола» (Магілёў), раскажа, як актывістам правільна даносіць інфармацыю да журналістаў.
Уваход вольны, але патрэбная папярэдняя рэгістрацыя (да 14:00 20 лютага).
Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся да магілёўскага каардынатара кампаніі «Будзьма беларусамі!» Юрыя Стукалава: +37529 319-93-09, jstukalov@gmail.com або razam@budzma.org.
Пачатак 21 лютага ў 15.30.
Крама «Читайбург», другі паверх (вул. Ленінская, 41; ГЦ "Аліса, бакавы ўваход)