Глыбокае. Скончыў працу першы на Беларусі вішнёвы фэст (фота)
Ён праходзіў у Глыбокім тыдзень. Па дзве тысячы пісьмовых адпраўленняў, пазначаных памятным штэмпелем у гонар вішнёвага фэсту, штодзённа адпраўляліся ў свет з Глыбокага.
Старшыня Глыбоцкага райвыканкама Алег Морхат распавёў:
— Прадстаўнікі розных краін свету мелі магчымасць пазнаёміцца з нашым самабытным краем, культурай, знакамітымі асобамі і ўраджэнцамі Глыбоцкай зямлі, ацаніць кандытарскія вішнёвыя шэдэўры і пераканацца ў тым, што нашая вішня — самая смачная, што недарэмна менавіта Глыбокае атрымала права і пацвердзіла афіцыйны статус вішнёвай сталіцы Беларусі.
У апошні дзень фэсту адбыліся агляд-конкурс падворкаў “Вішнёвае багацце”, урачыстая рэгістрацыя шлюбаў “Вішнёвае вяселле”, інвестыцыйны форум і іншыя мерапрыемствы. Вішнёвы фэст ўлады плануюць праводзіць штогод.
Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара