«Гэта жаданне беларусаў заставацца людзьмі…» Больш за 570 тысяч еўра сабрана для палітвязняў

На ранiцу 31 ліпеня больш за 570 000 еўра сабрана для палітвязняў. Усе сабраныя сродкі будуць размеркаваны паміж фондамі, ініцыятывамі і арганізацыямі, якія дапамагаюць палітвязням і іх родным.

opera_snimok_2023_07_31_085147_salidarnasc.com.png

Свае данаты ўсё яшчэ можна даслаць праз сайт salidarnasc.com цi сэрвic donate.stripe (калі вы знаходзіцеся ў Беларусі, то ў мэтах бяспекі можна папрасіць заданаціць праз замежныя карты вашых сяброў і блізкіх, якія знаходзяцца за мяжой). Пасля афіцыйнага завяршэння збору — 23.59 30 жніўня, на рахунак паступіла яшчэ 11 данатаў.

Лідары меркаванняў і грамадскія дзеячы працягваюць дзяліцца ўражаннямі.

Святлана Ціханоўская, палітык: «Сіла нашай з вамі салідарнасці сапраўды ўражвае. Вялікі дзякуй кожнаму і кожнай, хто далучыўся да марафона і ахвяраваў грошы на падтрымку палітзняволеных і іх сем'яў. Нашая асноўная мэта — сабраць як мага больш для падтрымкі тых, каму гэта жыццёва неабходна. Таму хто яшчэ не паспеў паўдзельнічаць — абавязкова далучайцеся».

«Разам мы зноў паказалі ўсяму свету, што нам не ўсё адно на лёсы тых, хто зараз знаходзіцца ў закладніках рэжыму. Дарагія, памятайце галоўнае – для дапамогі адно аднаму не патрэбная нейкая нагода ці асаблівая дата. Салідарнасць і ўзаемны клопат заўсёды былі і будуць нашай сілай. А іх вынік — так радуе і зараджае натхненнем усіх нас. Я заўсёды кажу, што веру ў беларусаў. І вы, мае дарагія, таксама не забывайцеся верыць адно ў аднаго», — напісала Ціханоўская.

Алесь Ляўчук, журналіст:«Толькі беларусы так могуць, фактычна за суткі сабраць паўмільёна еўра. Адно з важных дасягненняў 2020 года — стварэнне моцных беларускіх дыяспараў, якія могуць вырашаць розныя задачы і рабіць шмат таго, што немагчыма рабіць, пакуль твая Беларусь двойчы акупаваная.

Цяпер і ў Польшчы, і Літве, і Італіі, і Бельгіі ведаюць: беларусы – цудоўныя, добрыя, працавітыя людзі, з якімі прыемна мець справу.

Марафон гэты — выдатная ідэя, якая яшчэ раз пацвердзіла, што нічога не скончана, нічога не перагорнута. І гэта дае надзею, хаця ніколі яе не губляў».

Глядзіце таксама

Анатоль Лябедзька, палiтык: «Галоўная выснова з марафона салідарнасці — беларусы застаюцца людзьмі, здольнымі дапамагаць адзін аднаму. І гэта надзвычай важна. Бо рэжым прагне зруйнаваць чалавечнасць беларусаў, знішчыць салідарнасць, адчуванне пляча падтрымкі! Гэта стала адным з галоўных прыярытэтаў, на дасягненне гэтай мэты кінуты спецслужбы,  следчыя, пракуроры, суддзі.

Артыкул 361 КК стаў зброяй рэжыму супраць салідарнасці і чалавечнасці беларусаў. За данаты, за дапамогу збітым, скалечаным не проста кідаюць за краты, але і даюць тэрміны большыя, чым за многія віды палітычнай дзейнасці. І гэта невыпадкова.

Гэта вайна паміж жаданнем беларусаў заставацца людзьмі і спробай рэжыма пераўтварыць нас у двуногіх істотаў, якія толькі і здольныя, што пляскаць у далоні альбо пісаць даносы.

З перамогай беларусы, з надзеяй на перамены, Беларусь! Беларус беларусу беларус!»

Аляксандр Пашкевiч, гiсторык: «Бясконца можна глядзець на тры рэчы: як гарыць агонь, як цячэ вада і як у скарбонку плывуць усё новыя данаты.

Прытым, каб гэта заскрыншоціць, не трэба напружана сядзець ды лавіць момант. Прапусціў – і халера з ім, зараз новы паплыве».

Паводле Салідарнасці 

Глядзіце таксама