Галоўрэда «БелаПАН» Ірыну Леўшыну вязуць у рэдакцыю агенцтва для ператрусу

Ператрус дома ў галоўнай рэдактаркі і дырэктаркі «БелаПАН» Ірыны Леўшынай скончыўся.

irina_levshina.jpg


Яе вязуць у рэдакцыю, каб правесці ператрус там, пасля яна паедзе ў Следчы камітэт — імаверна на допыт, піша тэлеграм-канал Naviny.by са спасылкай на відавочцаў ператрусу.

Таксама знік доступ да сайтаў «БелаПАН» — belapan.by и belapan.com,

Нагадаем, у супрацоўнікаў інфармацыйнай кампаніі «БелаПАН» з раніцы 18 жніўня ідуць ператрусы. Пра правядзенне ператрусу паспелі паведаміць журналісты Ірына Турчына і Захар Шчарбакоў, рэдактар інтэрнэт-газеты «БелаПАН» Naviny.by Аляксандр Зайцаў і бухгалтарка кампаніі Кацярына Боева.