Дзве кнігі і тры тэлеграм-каналы прызнаныя «экстрэмісцкімі»

У Беларусі павялічыўся спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, паведамляе reform.news.

joshua_hoehne_wprtkrw8krq_unsplash.jpg

13 траўня суд Цэнтральнага раёну Мінска прызнаў экстрэмісцкай кнігу «Беларусь на ростанях» (складальнік і рэдактар А.Тарас).

17 траўня суд Мінскага раёна прызнаў экстрэмісцкай кнігу «Беларуская нацыянальная ідэя» Змітра Лукашука і Максіма Гарунова.

Таксама прызананыя экстрэмісцкімі тэлеграм-чаты «Беларусы ва Украіне-чат» і «План Б ЧАТ», а таксама тэлеграм-канал «Эканоміка Беларусі».