Дзяніса Івашына зноў змясцілі ў карцар
Пра гэта паведаміла яго маці.
Дзяніс Івашын зноў знаходзіцца ў карцары. Пра гэта паведаміла ў Фэйсбуку яго маці Людміла Івашына.
Журналіста Дзяніса Івашына 12 сакавіка затрымалі супрацоўнікі КДБ за ўмяшанне ў дзейнасць міліцыі. Блізкія мяркуюць, што гэта звязана з апошнім яго расследаваннем пра службу былых украінскіх «беркутаўцаў» у Беларусі і з інтэрв'ю тэлеканалу «Настоящее время».