Дзіцячая футбольная каманда з Украіны трапіла ў ДТЗ у Беларусі, ёсць загінулы
У выніку ДТЗ пад Камянцом загінула адно дзіця, яшчэ ў шасцярых цяжкія траўмы.
Пра гэта гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Міністэрства аховы здароўя Беларусі. Паведамляецца, што ў выніку аварыі на трасе Камянец-Шарашова-Свіслач адно дзіця загінула, яшчэ шасцёра з цяжкімі траўмамі дастаўлены ў Камянецкую цэнтральную раённую бальніцу.
"Ва ўсіх пацярпелых дыягнаставаны чэрапна-мазгавыя траўмы рознай ступені цяжкасці, а таксама пераломы і вывіхі. Адно дзіця знаходзіцца ў цяжкім стане і падлучана да апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх", — гаворыцца ў паведамленні. Міністр аховы здароўя Беларусі Валерый Малашка заявіў, што для дапамогі ўкраінскім дзецям задзейнічаны лепшыя лекары. Сёння частку пацярпелых перавядуць у Брэсцкую абласную бальніцу. Таксама паведамляецца, што аварыя адбылася каля 07:00.
Фота gaibrest.byl