Дзед Падатак павіншаваў мінчан з новым годам

Анархісты Мінска правялі акцыю іранічнага «віншавання» беларусаў з Новым 2017-м годам, у якім дзяржава абавязкова запатрабуе ад іх яшчэ больш старанна працаваць і яшчэ больш пакорна маўчаць.

1uuwjfo_q_c.jpg


У раёне Камароўкі з'явіўся Дзед Падатак ў касцюме чыноўніка, які віншаваў мінакоў са святам і раздаваў ім улёткі наступнага зместу:
«Дарагія беларусы!
Сардэчна віншую Вас з Новым Годам! У гэтым годзе Вы паводзілі сябе вельмі пакорліва, цярпліва зносячы ўсе рашэнні ўладаў, дзякуючы чаму ўдалося ўвесці падатак на беспрацоўных, пошліны на пасылкі з-за мяжы, павялічыць ПДВ і пенсійны ўзрост, і многае іншае. Усё гэта дазволіла «народным выбраннікам» годна перажыць крызісныя часы, будуючы новыя катэджы ў Драздах, купляючы новыя машыны і адпачываючы за мяжой.
У новым 2017 годзе наш любімы ўрад таксама падрыхтаваў для простых беларусаў шмат навагодніх сюрпрызаў. З 1 студзеня вырастуць цэны на ЖКГ, усе паслугі электрасувязі будуць абкладацца падаткам у 25%, ужо ўступіў у сілу новы падатак для вытворцаў і імпарцёраў флешек, дыскаў, смартфонаў і кампутараў, у Мінску на 12% падвысілі адзіны падатак і на 11% — падаходны на здачу жылля ў арэнду, а за непрыбраны вакол машыны снег будуць штрафаваць на $ 260.
Паважаныя беларусы! Заставайцеся такімі ж паінькам, каб усё задуманае ўладамі ў 2017 ажыццявілася. Ня думайце пра пратэсты і супраціве, і ўлады пацешаць Вас новымі падаткамі, штрафамі, абмежаваннямі і іншымі мерамі эканоміі.
Да сустрэчы ў Новым годзе! Ваш Дзед Падатак.»

te5gyftsozu.jpg


Анархісты дадаюць наступнае:
Пакуль мы дазваляем паразітычнай дзяржаўнай машыне існаваць за наш кошт, яна будзе і далей пажыраць намі ж заробленыя грошы пад рознымі добрапрыстойнымі падставамі, пры гэтым яшчэ і абмяжоўваючы нас у правах.
Чыноўнікі і прэзідэнт наперабой сцвярджаюць, што мы па труну жыцця абавязаны дзяржаве, пры гэтым даходзячы ў сваіх выказваннях да адкрытага хамства. Дзіцячыя школы і сады рамантуюцца і добраўпарадкоўваюцца за кошт бацькоў, медыцына становіцца ўсё больш платнай з кожным годам, кошты навучання ў ВНУ выраслі да неверагоднага ўзроўню, затое марнаванні на КДБшнікаў, блакаванне інтэрнэту і спецтэхніку для МУС толькі павялічваюцца. Спачатку кантроль і пакаранне, патрэбы людзей — потым: такая логіка дзяржавы. Мы ж лічым, што народ і кожны чалавек паасобку мае права сам распараджацца сваім жыццём, і няма ў нашым жыцці нічога такога, што мы не маглі б вырашыць самі, без начальнікаў і гаспадароў.
Таму ў Новым годзе анархісты жадаюць беларусам быць непаслухмянымі грамадзянамі, і, выявіўшы рашучасць і салідарнасць, разам адбіцца ад новых падарункаў дзяржавы!

hnxzghiyh_o.jpg


Паводле vk.com/pramenofanarchy