«Дасягненне», якое мы заслужылі. У Гомелі з помпай адкрылі пандус і калясачную
Прысутнічалі дэпутат Палаты прадстаўнікоў, стужачкі, шарыкі і дзяржСМІ.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі
Аляксандр Данчанка ўрачыста адкрыў у Гомелі каля дзіцячай паліклінікі па вуліцы
8-я Іншагародная калясачную і пандус. Усё сур'ёзна: са стужачкай, шарыкамі і
асвятленнем падзеі дзяржСМІ, піша «Флагшток».
Для вырабу канструкцыі спатрэбілася дапамога ААТ «Гомельскі завод ліцця і нармалей», ААТ «Гомельскі завод станочных
вузлоў», ТАА «Грын Фарм Компані».

