Былы віцэ-прэзідэнт Газпромбанка з’ехаў з РФ і ўступіў у тэрабарону
Ігар Валабуеў, былы віцэ-прэзідэнт расійскага Газпромбанка, паведаміў, што з'ехаў з Расіі і ўступіў у кіеўскую тэрытарыяльную абарону, каб са зброяй у руках абараняць Украіну
Ігар Валабуеў
прапрацаваў у сістэме Газпрама 33 гады. У відэазвароце былы топ-менеджар
расійскага банка распавёў:
«Я больш не мог знаходзіцца ў Расіі. Па нацыянальнасці я ўкраінец, нарадзіўся ў Ахтырцы. Я не мог больш назіраць збоку, што творыць Расія з маёй радзімай. Мой візіт — гэта як пакаянне, я хачу адмыцца ад свайго расійскага мінулага. Я хачу застацца ва Украіне да перамогі», — заявіў Ігар Валабуеў.
Ігар Валабуеў нарадзіўся ў Ахтырцы (Сумская вобласць) і жыў там да паўналецця. Там яго бацька, малодшы брат і сябры. У "Газпрамбанку" украінец працаваў больш за шэсць гадоў. Калі ён ад'язджаў, то быў дзеючым віцэ-прэзідэнтам кампаніі. Да гэтага 10 гадоў быў начальнікам прэс-службы "Газпраму".
Ігар Валабуеў назваў уварванне ў Украіну злачынствам Уладзіміра Пуціна, расійскай ўладзе і простых грамадзян краіны-агрэсара.
Былы топ-менеджар заявіў, што яму сорамна і што ён усведамляе сваю персанальную віну. Паводле яго слоў, ён думаў пра вяртанне на радзіму з 2004 года, але не мог па сямейных абставінах. Цяпер жа, па словах Валабуева, ён вырашыў, што больш не можа жыць у Расіі, вельмі хутка. Пакінуў краіну 2 сакавіка, таму што не мог проста назіраць з боку за тым, што творыць РФ з яго радзімай.
«Таму што расіяне забівалі майго бацьку, забівалі маіх знаёмых, блізкіх сяброў. Мой бацька месяц жыў у халодным склепе. Мне казалі людзі, якіх я ведаю з дзяцінства, што ім за мяне сорамна. Ведаеце, што мне сказалі? "Каб мы больш ніколі не чулі, што ты ахтырчанін, што ты ўкраінец. Ніколі". Я сабраў рэчы і паляцеў з Расіі», — распавёў Валабуеў журналістам.