Будынак «Галерэі Ў» можа пайсці пад знос

Пра гэта паведаміў урбаніст Дзяніс Кобрусеў на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

20139846_1835897003092551_3151076706760554105_n.jpg

«Дарагія мінчане і госці сталіцы... паспейце пабываць у Галерэя Ў, бо хутка культавае месца можа пайсці пад знос. Для гэтага гораду няма нічога святога.
P.S. Надзел тралейбуснага дэпо на Машэрава і прылеглая тэрыторыя выстаўлена на аўкцыён. Будынак «Ў» — на мапах пад нумарам 5 і абазначаны пад знос
» — падзяліўся ўражаннямі Дзяніс.
Інфармацыя пра выстаўленне на аўкцыён былога тралейбуснага дэпо з'явілася днямі на сайце mgcn.by. Адміністрацыя горада плануе прадаць тэрыторыю дэпо пад будаўніцтва жылога комплекса з аб'ектамі сацыяльнага прызначэння і падземнымі паркінгамі.