«Беларускі дом друку» адмовіўся друкаваць і нумар «Свободных новостей»

25 жніўня не змог выйсці нумар «Свободных новостей» — аднаго з найстарэйшых незалежных выданняў Беларусі. Пра гэта паведамляе Еўрарадыё

naviny_2508.jpg

Пра прычыны гэтага ў каментары «Нашай Ніве» расказаў галоўны рэдактар газеты Васіль Зданюк.
«Афіцыйнага адказу няма, але гэта тое самае, з чым сутыкнуліся «Народная воля», «Комсомольская правда», «Белгазета». Сказалі, што абсталяванне патрабуе рамонту. Друкаваць у Беларусі не варыянт. А рабіць за мяжой, як «Народная воля»… Не ведаю, гэты шлях таксама можна лёгка перакрыць. Рашэнне прымаецца ж не ў Доме друку, а вышэй», — патлумачыў Зданюк.
Праблемы з друкам у дзяржаўнай друкарні першая адчула «Комсомольская правда»: на мінулым тыдні яна атрымала тры адмовы. У друкарні кожны раз спасылаліся на паломку машыны. Потым тыя ж праблемы пачаліся ў «Народнай Волі». А сёння да чытачоў не трапіў свежы нумар «БелГазеты». Усе яны асвятлялі масавыя вулічныя пратэсты ў краіне.