Беларускаму гурту «Дай дарогу!» забаранілі праводзіць канцэрт у Мінску

Пры гэтым прычыну адмовы ў выдачы гастрольнага пасведчання дзяржорганы дакладна не пазначылі, спаслаўшыся на пункт «парушэнне іншых патрабаванняў актаў заканадаўства».
 

400096700252_391575.jpg

Беларускаму гурту «Дай дарогу!» забаранілі праводзіць канцэрт у Мінску. Пра гэта паведамілі самі музыкі ў фэйсбуку.

«Ужо нават фармальнай прычыны ў выглядзе каронавірусу не фігуруе, — адзначаецца ў допісе. — Артыкул 215. Падставы для адмовы ў выдачы гастрольнага пасведчання — п 1.8, парушэнне іншых патрабаванняў актаў заканадаўства... Зручны артыкул, можна ужываць да любых артыстаў, калі іншых законных прычын для адмены няма, а хочацца адмяніць».Нагадаем, што раней, 2 сакавіка, міліцыянты сарвалі здымкі гурту «Дай дарогу!» ў адным з мінскіх клубаў.

156528767_10159218128402351_4081601581858297982_o.jpg