БАТЭ атрымаў пуцёўку ў футбольную еўравосень
На "Барысаў-Арэне" скончыўся матч у адказ паміж "БАТЭ" і венгерскім "Відэатон". Матч завяршыўся з лікам 1: 0 на карысць гаспадароў трыбуны.
На трыбунах "Барысаў-Арэны" быў аншлаг — квіткі раскупілі амаль цалкам. Усяго на стадыёне прысутнічалі 12 400 заўзятараў.
Гулец з Чарнагорыі Нёманье Нікаліч забіў свой першы гол за клуб на 81 хвіліне.
"Відэатон" гуляў у меншасці — у пачатку другога тайма абаронца вугорскага клуба Лейкс атрымаў чырвоную картку.
"Эмоцыі толькі станоўчыя. Вельмі важна было сёння перамагчы. Футбольная восень патрэбная ўсяму беларускаму народу. Задача мінімум выкананая. Цяпер трэба зрабіць усё, каб патрапіць туды, дзе мы ўжо былі не раз," — пракаментаваў для tribuna.com перамогу над "Відэатон" у трэцім кваліфікацыйным раўндзе Лігі чэмпіёнаў галоўны трэнер БАТЭ Аляксандр Ермаковіч.
Барысаўчане гэтай перамогай забяспечылі сабе выхад у плэй-оф Лігі чэмпіёнаў. Нават, калі футбалістам там не пашанцуе, каманда згуляе ў групавым этапе Лігі Еўропы.
Цікавы факт: букмекеры ставілі на перамогу "БАТЭ".