Аляксандру Івуліну прад'яўлена абвінавачанне. Яму пагражае да чатырох гадоў

Гульцу ФК «Крумкачы», журналісту «Трыбуны», аўтару канала «ЧестнОК» Аляксандру Івуліну прад'яўленае абвінавачванне па частцы першай 342-га артыкула КК РБ, піша Трыбуна. На працягу дня будзе абраная мера стрымання.

photo_2021_07_09_14_51_03.jpg


Па гэтым артыкуле Аляксандру пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення волі.
Нагадаем, 3 чэрвеня невядомыя ў цывільным прыйшлі ў кватэру да журналіста і футбаліста Аляксандра Івуліна з ператрусам, а потым адвезлі ў невядомым кірунку. 4 чэрвеня яго справу разглядзела ў судзе Фрунзенскага раёна суддзя Юлія Блізнюк. На журналіста ў Фрунзенскім РУУСе склалі пратакол па ч.3 арт. 24.23 КаАП нібыта за сцяг на акне кватэры. Аляксандр адмаўляе сваю віну. Івулін заявіў, што пры ператрусе сцяга на акне не было, таму ён заявіў хадайніцтва аб апытанні сведак, якія могуць пацвердзіць, што гэта праўда. Паводле яго меркавання, затрымлівалі яго супрацоўнікі ГУБАЗіКа.
Таксама на судзе оперупаўнаважаны па асабліва важных справах падпалкоўнік міліцыі Дзёмін Максім Леанідавіч заявіў:
 — Хачу дапоўніць, што грамадзянін Івулін у жніўні-верасні 2020 актыўна браў удзел у пратэснай дзейнасці і на сваім Youtube-канале размяшчаў розныя відэаролікі з апазіцыйна настроенымі грамадзянамі і спартсменамі.
Суддзя Блізнюк арыштавала Івуліна на 30 сутак. 2 ліпеня, за суткі да заканчэння 30-сутачнага тэрміну, журналіст Аляксандр Івулін стаў падазраваным па крымінальнай справе. Яго перавялі ў СІЗА-1