Актывісты «Дзеі» адправілі сотні паштовак салідарнасці асуджаным за наркотыкі

Агулам актывісты «Дзеі» разаслалі больш за 250 такіх «паштовак салідарнасці» зняволеным па артыкуле 328 Крымінальнага кодэксу («незаконны абарот наркотыкаў»).

22520147_692133784309672_7262666724455427040_o_exgu2.jpg


«Насця, вер у сябе! Ты не адна!», «Дружа, не губляй веры ў тое, што дабро і справядлівасць перамогуць!», «Ты малады, усё самае лепшае чакае цябе наперадзе»  
Актывісты збіраюць подпісы за змены ў заканадаўстве. Яны прапануюць увесці тэрмін «абарот наркотыкаў у нязначным памеры» і адмяніць для яго крымінальную адказнасць, піша nn.by.
«Будзьма салідарнымі з тымі, хто стаў ахвярай антычалавечных законаў нашай дзяржавы!» — гаворыцца ў лозунгу кампаніі.